Знай свой край

Знай свой край

Геранёны. Касцёл

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Іўеўскі р., Геранёны.

0

244

05.10.2024

Апісанне

Калі завітаеце ў Геранёны, то спачатку варта наведаць касцёл Святога Мікалая, які мае багатую гісторыю і ў якім прасочваюцца рысы некалькіх архітэктурных стыляў: готыкі, барока і класіцызму. За касцёлам, калі абыйсці яго з левага боку мураваную агароджу і пайсці на земляны вал, то вы патрапіце да руінаў былога замка.

Катэгорыі

Літаратурны

Літаратурны

На рэстаўрацыі

На рэстаўрацыі

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Экспазіцыя

Экспазіцыя

Гістарычнае

Гістарычнае

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.11400107
Даўгата: 25.58075996

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

05.10.2024

Геранёны. Касцёл

У Геранёнах да нашых дзён захаваўся ўнікальны касцёл Святога Мікалая. Першы мураваны касцёл быў пабудаваны ў 1529 годзе па фундацыі віленскага ваяводы Альбрэхта Гаштольда. Касцёл будаваўся ў стылі готыкі і меў значнае абарончае значэнне на подступах да замка. У гэтым жа касцёле ў 1537 годзе адбыўся шлюб Барбары Радзівіл і Станіслава Гаштольда. Праз некалькі год Барбара стане ўдавой. І на гэтым род Гаштольдаў па мужчынскай лініі спыняецца. У 18 стагоддзі пасля вялікага пажара касцёл быў значна перабудаваны і набыў рысы позняга барока. У 19 стагоддзі да касцёла прыбудаваныя бакавыя сакрысціі і адбылася рэканструкцыя галоўнага фасада. У 1930 – х гадах зроблены роспісы інтэр'еру. Пры савецкай уладзе касцёл не зачыняўся. Галоўны алтар двухярусны і ўпрыгожаны карынфскім ордэрам, аздоблены жывапісам з гарэльефнымі кампазіцыямі і паліхромнай скульптурай. На хорах захаваўся старадаўні арган. Арган не дзейнічае і патрабуе рэстаўрацыі. Пэўны час у касцёле праходзіла рэстаўрацыя касцёла і з гэтай нагоды ў інтэр'еры храма зроблена выстава.

Каментары

Усяго каментароў: 0