Долная Рута. Царква ў гонар Усіх Святых
Храм
Беларусь, Гродзенская вобл., Карэліцкі район, Дольная Рута.
0
76
07.02.2025
Апісанне
У мястэчку Дольная Рута Карэліцкага раёна пабудавана праваслаўная царква Усіх Святых. Храм пабудаваны ў 1935 годзе ў цэнтры мястэчка ў перыяд Польскай дзяржавы. Помнік узведзены ў стылі эклектыкі, дзе даследчыкі адзначаюць элементы мадэрну, канструктывізму і візантыйскага стылю. Незвычайна вырашана вежа – званіца ў царкве з пяццю купаламі – цыбулінамі. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.57988935
Даўгата: 26.03283283
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
07.02.2025
Долная Рута. Царква ў гонар Усіх Святых
У Карэліцкім раёне ёсць мястэчка з прыгожай назвай Дольная Рута, дзе пабудавана мураваная праваслаўная царква Усіх Святых. Мястэчка знаходзіцца па шляху паміж Карэлічамі і Навагрудкам з лева ад трасы. Там знаходзіцца два мястэчка, якія падзяляе невялікая рачулка Рута: Горная Рута і Дольная Рута.
Царква пабудавана ў 1935 годзе пасярод мястэчка каля дарогі. Варта адзначыць, што ў гэты перыяд Заходняя Беларусь знаходзілася ў складзе Польскай дзяржавы з 1921 года, пасля Рыжскага міру і да 1939 года да прыходу савецкай улады.
Як адзначаюць даследчыкі архітэктуры, царква ў Дольнай Руце з'яўляецца яркім прыкладам удалай стылізацыі візантыйскіх форм і рацыянальнага выкарыстання якасцей новых матэрыялаў. Мастацкі вобраз у царкве быў сфарміраваны з дапамогай чыстых плоскасных аб'ёмаў, якія ствараюць дынамічную ўзаемасувязь асобных проста чытаемых форм.
Будынак мае адзін неф, перакрыты вальмавым дахам. Накрыты храм цыбулепадобным шматграным купалам на васьмярыку. Над бабінцам двухярусная вежа - званіца. Да вежы прыбудаваны порцік, які трымаецца на двух круглых калонах. Над малітоўнай залай на барабане купал – цыбуліна.
Каментары
Усяго каментароў: 0