Знай свой край

Знай свой край

Дабраслаўка. Царква Святой Троіцы

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Пінскі р., Дабраслаўка.

0

173

06.01.2025

Апісанне

У мястэчку Дабраслаўка Пінскага раёна ёсць старадаўняя праваслаўная царква Святой Троіцы. Храм быў фундаваны князем Друцкім – Любецкім у 18 стагоддзі і спачатку належыў уніятам, а затым перайшоў да праваслаўных у часы Расійскай імперыі. У гэтай царкве ў верасні 1915 года адпявалі Рыму Іванову сястру міласэрнасці, якая гераічна загінула ў час бою і была ўзнагароджана ордэнам Святога Георгія. Траецкая царква помнік архітэктуры народнага драўлянага дойлдства. Складаецца з трох асноўных частак. У савецкія часы храм зачынены. У інтэр'еры былі царскія брамы 17 стагоддзя, якія зараз знаходзяцца ў Мінску ў музеі. Царква адрэстаўравана і зараз дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.39815592
Даўгата: 26.24262752

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

06.01.2025

Дабраслаўка. Царква Святой Троіцы

Сярод Палескіх лясоў і балот на шляху з Лагішына на Ганцавічы знаходзіца ў Пінскім раёне старажытнае мястэчка Дабраслаўка. Да раёнага цэнтра прыкладна 40 кіламетраў.

 У часы Вялікага Княства Літоўскага мястэчка належыла вядомаму княжаскаму роду Друцкіх – Любецкіх. У 19 стагоддзі Дабраслаўка была цэнтрам воласці ў Пінскім уездзе Мінскай губерніі. Пасля Рыжскага міра мястэчка ў складзе Польскай дзяржавы і тут быў цэнтр гміны. Мясцовы маёнтак належыў Хамянтоўскай Веры і яе сынам Дзмітрыю і Аляксею.

У 1758 годзе за сродкі князя Друцкага – Любецкага ў мястэчку была пабудавана драўляная ўніяцкая царква Святой Троіцы. У часы Першай сусветнай вайны ў гэтым рэгіёне праходзіў фронт і адбываліся моцныя баі.

У верасні 1915 годзе ў Траецкай царкве адбылося адпеванне сястры міласэрнасці Рымы Івановай, якая загінула ў баю. Рыма Міхайлаўна Іванова (1894 – 1915) – сястра міласэрнасці, адзіная ў Расійскай імперыі жанчына, якая была ўзнагароджана ордэнам Святога Георгія чацвёртай ступені. 9 верасня 1915 года Р. Іванова ў час бою з кайзераўскімі войскамі падняла ў атаку роту салдат, пасля таго, як загінулі ўсе афіцэры роты. У гэтым баю Р. Іванова атрымала смяротнае раненне. Р. Івановай было толькі 21 год.

 Царква складаецца з трох асноўных частак: прытвор, малітоўная зала і шматгранная апсіда. Над прытворам надбудавана двухярусная вежа – званіца. У савецкія часы ў час этнаграфічнай экспедыцыі навукоўцамі з інтэр'ера царквы была вывезена царская брама 17 стагоддзя, якая зараз захоўваецца ў Мінску ў Музеі старажытнабеларускай культуры.

Каментары

Усяго каментароў: 0