Знай свой край

Знай свой край

Вялікія Свіранкі. Касцёл Святога Юрыя.

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Астравецкі раён, Вялікія Свіранкі

0

33

16.02.2025

Апісанне

У Астравецкім раёне ў вёсцы Вялікія Свіранкі ёсць унікальны драўляны касцёл 17-га стагоддзя. Храм пабудавалі ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў стылі барока. За сваю гісторыю каталіцкая святыня некалькі разоў моцна пакутавала падчас войнаў і пажараў, але заўсёды адраджалася. У інтэр'еры маюцца каляровыя роспісы і некалькі барокальных алтароў. У пачатку 20-га стагоддзя каля касцёла была пабудавана каменная званіца з цэглы і бутавага каменя. Ад званіцы засталіся толькі руіны. Касцёл дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.84012776
Даўгата: 26.06273889

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

16.02.2025

Вялікія Свіранкі. Касцёл Святога Юрыя

У цэнтры мястэчка Вялікія Свіранкі Астравецкага раёна знаходзіцца старажытны каталіцкі касцёл Святога Юрыя. Першыя дакументы пра касцёл у мястэчку маюцца за 15 стагоддзе часоў Вялікага Княства Літоўскага.

Храм быў пабудаваны за сродкі гаспадара мясцовага маёнтка князя Свірскага. Жонка князя ахвяравала сродкі і маёмасць касцёлу. У пачатку 16 стагоддзя шэсць азёр запісаў на утрыманне касцёла князь Ян Талімунтавіч. У 1543 годзе зроблены фундуш на плябань княжной Марынай Жданавай Свірскай. У 16 стагоддзі, калі гаспадаром мясцовага маёнтка быў Рыгор Осцік, то ў гэты час касцёл быў аднавежавы, драўляны храм. У сярэдзіне 17 стагоддзя ў час вайны паміж Рэччу Паспалітай і царствам Маскоўскім святыня загінула. У 1671 годзе касцёл быў адбудаваны за сродкі Віленскай капітулы. Праз пэўны час у 1690 годзе пры храме пабудаваны драўляны манастыр місіянераў. Быў заснаваны шпіталь.

У Паўночную вайну касцёл моцна пацярпеў, але быў адбудаваны праз намаганні суфрагана віленскага Мацея Юзэфа Анцуты. Каля касцёла ўзведзена двухярусная званіца ў 1910 годзе.

Помнік мае прамавугольную планіроўку. Да асноўнага аб'ёма прыбудавана пяціграная апсіда. Касцёл накрыты двухсхільным дахам. Над апсідай вальмавы дах. Галоўны фасад мае трохвугольны франтон і фланкіраваны чацверыковымі вежамі. У інтэр'еры маюцца хоры і баракальныя алтары.

У мястэчку захаваліся брукаваныя вуліцы.

Каментары

Усяго каментароў: 0