Блізная. Сядзіба Мілашэўскіх.
Сядзіба
Беларусь, Брэсцкая вобл., Пружанскі район, Блізная.
0
110
28.01.2025
Апісанне
У Пружанскім раёне ў мястэчку Блізная часткова захавалася сядзіба роду Мілашэўскіх. Мястэчка ўпершыню ўпамінаецца ў 16 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Належала за сваю гісторыю розным гаспадарам. У эпоху Расійскай імперыі перайшла да Мілашэўскіх, якія пабудавалі сядзібу з паркам і гаспадарчымі пабудовамі. Да нашага часу захаваўся рэгулярны парк і гаспадарчыя пабудовы: млын, вяндлярня, стайня і іншыя мураваныя будынкі.
Катэгорыі

Крушня

Гістарычнае

Паркавая зона
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.94230962
Даўгата: 24.94072161
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
28.01.2025
Блізная. Сядзіба Мілашэўскіх.
Мястэчка Блізная Пружанскага раёна знаходзіцца побач з трасай Ружаны – Слонім. І даехаць сюды зусім ня цяжка. Тут захавалася мураваная праваслаўная царква Аляксандра Неўскага 19 стагоддзя і парэшткі сядзібы Мілашэўскіх.
Мястэчка ўпершыню ўпамінаецца ў гістарычных крыніцах у 16 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Прывілеем 1516 года кароль Жыгімонт Стары маршалку і пісару Богушу Багавіцінавічу перадаў мястэчка ва ўласнасць. Па інфармацыі з інвентара 1604 года ў мястэчку быў фальварак з «двара» і гумнішча. На двары знаходзіўся дом аканома іяшчэ некалькі гаспадарчых пабудоў ў тым ліку піўніца, два свірна, абора і стайня. Дом аканома быў на некалькі пакояў, крыты гонтам, а астатнія пабудовы крыты саломай.
З 17 стагоддзя Блізная была ўласнасцю магнатаў Сапегаў. У часы Расійскай імперыі мястэчка Блізная стала належыць роду Мілашэўскіх. І ў 1890 годзе маёнтак Блізная разам з фальваркам Белае Поле належылі Леану Мілашэўскаму з зямлёй 3602 дзесяціны.
У гэты перыяд Мілашэўскія пабудавалі ў Блізнай сядзібна–паркавы комплекс, які да нашага часу дайшоў толькі часткова. Захаваўся рэгулярны парк 18 – 19 стагоддзя і некалькі гаспадарчых пабудоў у тым ліку стайня, млын і вяндлярня.
Каментары
Усяго каментароў: 0