Знай свой край

Знай свой край

Блізная. Царква Аляксандра Неўскага

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Пружанскі район, Блізная.

0

96

27.01.2025

Апісанне

У мястэчку Блізная Пружанскага раёна ёсць мураваная царква, якую асвяцілі ў гонар князя Аляксандра Неўскага. Храм узведзены ў 19 стагоддзі з бутавага камяня і цэглы на мясцовых могілках. Складаецца будынак з трох асноўных частак. У савецкія часы святыня была зачынена і пасля развала СССР храм быў адрамантаваны. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.9465895
Даўгата: 24.94620404

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

27.01.2025

Блізная. Царква Аляксандра Неўскага.

Як ехаць з Ружанаў на Слонім праз Ружанскую пушчу ў Пружанскім раёне, то з лева ад трасы будзе мястэчка Блізная. Тут захавалася мураваная праваслаўная царква і парэшткі панскай сядзібы. Мястэчка ўпершыню ўпамінаіцца ў гістарычных крыніцах у 16 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага.


Царква Аляксандра Неўскага была пабудавана ў часы Расійскай імперыі ў 1885 - 1888 годзе на мясцовых могілках. Храм быў прыпісаны да царквы Пятра і Паўла ў Ружанах. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў 1960 - я гады святыню зачынілі і будынак пачаў прыходзіць у заняпад. Пасля распада СССР царква была перадана праваслаўным вернікам і будынак адрамантавалі. У 2005 годзе храм зноў пачаў працаваць.


Царква пабудавана вельмі незвычайна і нестандартна для гэтага краю. Будынак узведзены з бутавага камяня і цэглы. Храм пабудаваны з рысамi раманскага стылю. Будынак складаецца з трох асноўных частак: прытвор, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам узведзена чацвярыковая вежа – званіца. Над асноўным аб'ёмам на васьмігранным барабане знаходзіцца купал – цыбуліна.

Каментары

Усяго каментароў: 0