Знай свой край

Знай свой край

Бялавічы. Пакроўская царква

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Мастоўскі район, Бялавічы

0

74

10.02.2025

Апісанне

У мястэчку Бялавічы знаходзіцца мураваная праваслаўная Пакроўская царква і парэшткі сядзібы з прыдарожнай капліцай. Храм пабудаваны ў пачатку 19 стагоддзя па фундацыі памешчыцы Аскеркі. Святыня была ўзведзена, як уніяцкая царква. Пасля забароны ўніяцтва ў Расійскай імперыі перайшла да праваслаўных вернікаў. Помнік узведзены ў стылі класіцызму з элементамі барока з бутавага камяня. Перад храмам пабудавана мураваная вежа – брама. Царква адрамантавана ў апошнія гады. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.32765542
Даўгата: 24.54316869

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

10.02.2025

Бялавічы. Пакроўская царква.

У Мастоўскім раёне на поўдзень ад раёнага цэнтра знаходзіцца мястэчка Бялавічы. Тут захавалася мураваная праваслаўная царква 19 стагоддзя і парэшткі сядзібы з прыдарожнай капліцай.


Царква Пакрава Прасвятой Багародзіцы была пабудавана на самым заходнім ускрайку мястэчка каля галоўнай дарогі. Храм узведзены ў 1822 годзе на ўзгорку па фундацыі Ганараты Аскеркі. Святыня першапачаткова пабудавана, як уніяцкая царква і была асвечана у гонар Апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Пасля забароны ўніяцтва ў Расійскай імперыі ў 1839 годзе будынак перадалі праваслаўным вернікам. І царкву асвяцілі, як Свята–Пакроўскую. У савецкія часы святыня не зачынялася.


 Будынак мураваны, узведзены з бутавага камяня. Помнік архітэктуры у стылі класіцызму з элементамі барока. Складаецца з двух асноўных архітэктурных частак: малітоўнай залы і паўкруглай апсіды. Храм у плане мае прамавугольнік. Галоўны фасад аздоблены чатырма пілястрамі, антаблементам і фігурным франтонам. Над фасадам узведзены васьмігранны барабан з купалам–цыбулінай.

 Інтэр'ер зальнага тыпу. Маецца двухярусны іканастас. Перад царквой пабудавана двухярусная брама–званіца ў стылі класіцызму.

Каментары

Усяго каментароў: 0