Знай свой край

Знай свой край

Зэльвенскі край: Міжэрычы-Мештавічы-Аляксандраўшчына-Варонічы-Дзярэчын-Луконіца-Сынкавічы.

Апісанне

Сардэчна запрашаем у дзіўны Зэльвенскі край! Мы адправімся ў падарожжа па сямі маляўнічых вёсках і пасёлках, каб пазнаёміцца з іх гісторыяй, архітэктурай і прыроднымі прыгажосцямі.


Наш маршрут пачынаецца ў вёсцы Міжэрычы. Тут наведаем мясцовую праваслаўную царкву, якая была пабудавана ў 1904 годзе. 


Наступны прыпынак - Мештавічы. Гэтая вёска вядомая тым, што тут размяшчалася сядзіба, якая ў канцы 19 стагоддзя належала роду Бранцаў, а ў пачатку 20-га стагоддзя – Скірмунтам. Тут захаваліся каменны аднапавярховы сядзібны дом, некалькі гаспадарчых пабудоў, а таксама часткова парк і сад. Таксама ў Мештавічах на тэрыторыі сядзібы ўсталяваны помнік загінулым у гады вайны савецкім салдатам.


У Аляксандраўшчыне мы ўбачым сядзібу Жарно - найцікавы помнік архітэктуры канца 19-га стагоддзя ў стылі неакласіцызму, якая належыць некалькім дваранскім родах. Толькі некалькі падобных будынкаў захавалася па ўсёй Еўропе… 


Варонічы славяцца сваёй маляўнічай прыродай: вакол вёскі раскінуліся зялёныя лугі і густыя лясы. Тут можна зладзіць пікнік ля адной з мясцовых сажалак або наведаць Сядзібу-музей "Старая Весь". Музей у гэтай сядзібе ўваходзіць у лік 15 самых незвычайных музеяў Беларусі! 


Дзярэчын вядомы з часоў ВКЛ як адна з рэзідэнцый магнатаў Сапегаў. Палац Сапегаў не захаваўся да нашага часу, але ёсць старыя будынкі млына, касцёла і праваслаўнага храма, якія мы абавязкова наведаем і даведаемся больш пра іх гісторыю.


У мястэчку Луконіца наведаем захаваныя да нашых дзён гаспадарчыя будынкі былога маёнтка, руіны каменнай капліцы на мясцовых могілках і Касцёл Святога Архангела Міхаіла.


Наш апошні пункт - Сынкавічы. Тут убачым найстаражытнейшы храм-крэпасць і ўнікальны помнік гатычнага дойлідства канца XV стагоддзя, які славіцца таксама цудатворным абразом Божай Маці» Усецарыца " і незвычайным гучаннем званоў.

Аўтар: Ольга Ерёменко

Падрабязнасці паездкі

Час у дарозе:

1г 12мін

Час на агляд:

Адлегласць (км):

68,5 км

Па рэгіёне

Па рэгіёне

На машыне

На машыне