Валожынскі край (2 маршрут): Лоск-Гародзькі-Забрэззе-Цвіраўшчына-Славенск-Сакаўшчына-Вішнева-Дзесятнікі-Багданава.
Апісанне
Валожынскі раён - гэта край, які славіцца сваім багатым мінулым, архітэктурнай спадчынай і культурай.
У гэтай экскурсійнай праграме наведаем мястэчка Лоск, вядомае з 14 – га стагоддзя, і ўбачым такія славутасці як Замкавая гара - помнік археалогіі, Царква Святога Георгія Перамаганосца, руіны касцёла Найсвяцейшага Сэрца Езуса.
Ўбачым яркія прыклады архітэктуры псеўдарускага стылю, пабудаваныя з бутавага каменя па тыпавым праекце ў мястэчках Лоск, Гародзькі, Славенск, Цвіраўшчына, а таксама ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства - у мястэчку Сакаўшчына.
Заедзем у вёску Вішнева. Яна мае даўнюю гісторыю, і тут захавалася нямала старажытных помнікаў, якія наведаем: рэшткі сядзібы Храптовічаў і металургічнага завода, музей прэм'ер-міністра Ізраіля Шымона Перэса, які родам з Вішнева, старадаўнія могілкі з незвычайнымі помнікамі даўніны.
Таксама адправімся ў прыгожую вёсачку Багданава, вядомую па пісьмовых крыніцах з 16-га стагоддзя. Гэта радзіма беларуска – польскага мастака і тэатральнага дэкаратара Фердынанда Рушчыца (1870-1936). Тут наведаем Касцёл Архангела Міхаіла і месца спачынку Ф Рушчыца.
Аўтар: Ольга Ерёменко
Падрабязнасці паездкі
Час у дарозе:
1г 48мін
Час на агляд:
5г 30мін
Адлегласць (км):
73,1 км

Па рэгіёне

На машыне