Знай свой край

Знай свой край

Валожынскі край (1 маршрут): Дубіна Юрздыцкая-Даўбяні-Пяршаі-Вялае-Камень-Івянец-Пральнікі-Тупальшчына-Кіявец-Яршэвічы-Ракаў.

Апісанне

Валожынскі раён славіцца сваім багатым мінулым і архітэктурнай спадчынай.


Наша падарожжа пачнецца ў вёсцы з незвычайнай назвай Дубіна Юрздыцкая. На ўскраіне мястэчка знаходзіцца мураваная праваслаўная царква 1868 года, якая асвечана ў гонар Святога Георгія Пераможцы.


Далей адправімся ў вёску Даўбяні, каб убачыць яе галоўную славутасць — каменную праваслаўную царкву Праабражэння Гасподняга.


Наступны прыпынак - вёска Пяршаі, у якой наведаем касцёл Святога Юр'я і Маці Божай.


У мястэчку Вялае ўразімся руінамі сядзібы графа Тышкевіча.


Пазней адправімся ў невялікую вёску Камень Валожынскага раёна, якая мае некалькі цікавых помнікаў: велізарны камень-валун, які з'яўляецца помнікам прыроды, Замкавую гару, флігель ад панскай сядзібы і касцёл Пятра і Паўла.


Таксама наведаем невялікае мястэчка Івянец, дзе агледзім руіны сядзібы Плевака і ўбачым важную дамінанту - касцёл Міхаіла Архангела.


У вёсцы Пральнікі наведаем незвычайны каменны храм-ратонду. А ў мястэчку Тупальшчына агледзім капліцу-пахавальню Жаброўскіх, побач з якой пахаваны класік беларускай літаратуры Вінцэнт Дунін–Марцінкевіч.


Палюбуемся старадаўнімі храмамі ў вёсках Кіявец і Яршэвічы.


У невялікім мястэчку Ракаў наведаем хрысціянскія святыні - праваслаўную царкву Праабражэння Гасподняга 18-га стагоддзя і ккасцёл Найсвяцейшай Панны Марыі пачатку 20-га стагоддзя. 

Аўтар: Ольга Ерёменко

Падрабязнасці паездкі

Час у дарозе:

2г 12мін

Час на агляд:

4г 50мін

Адлегласць (км):

118,6 км

Па рэгіёне

Па рэгіёне

На машыне

На машыне