Знай свой край

Знай свой край

Віцебск (1 маршрут): аглядная экскурсія па горадзе Марка Шагала і Казіміра Малевіча.

Апісанне

Пачынаем экскурсію ад касцёла Святой Барбары.

Далей наведаем дом-музей Марка Шагала. Менавіта ў гэтым будынку правёў сваё юнацтва сусветна вядомы мастак.

Побач убачым вялікую Любавіцкую сінагогу, якую наведваў бацька Марка Шагала.


Наступнай лакацыяй стануць саляныя склады, вядомыя як лабазы, якія былі ўзведзены ў 1774 годзе. Тут знаходзіцца культурна-гістарычны комплекс «Залатое кальцо горада Віцебска «Дзвіна», які займаецца захаваннем, развіццём і папулярызацыяй народных традыцый.

Каля старажытнага Благавешчанскага храма 12-га стагоддзя, які абавязковы да наведвання, адкрываецца прыгожая панарама на раку Заходняя Дзвіна.


Затым разгледзім помнік Хатабычу, усталяваны ў Віцебску не проста так: у 1903 годзе тут нарадзіўся аўтар твора Лазар Лагін (Гінзбург).

Следам наведаем мастацкі музей горада Віцебска - адзін з лепшых мастацкіх музеяў Беларусі.

Не менш цікава будзе наведаць музей гісторыі прыватнага калекцыянавання, які стаў домам для разнастайных калекцый, сабраных выбітнымі калекцыянерамі Віцебска.


У будынку Духаўскага Кругліка знаходзіцца музей, які прысвечаны гісторыі "Славянскага базару", а адной з візітных картак сучаснага Віцебска з'яўляецца яго амфітэатр, на сцэне якога праводзіцца знакаміты фестываль.


Пазней пабачым будынак былога жаночага епархіяльнага вучылішча, адкуль адкрываецца адзін з лепшых відаў на гістарычны цэнтр горада.

Далей па маршруце Пакроўскі сабор, пабудаваны ў 19 стагоддзі ў стылі класіцызму.

Затым зойдзем у мастацкі салон-галерэю «Сцяна», дзе прадстаўлены разнастайныя формы мастацтва.


Музей "Віцебскі цэнтр сучаснага мастацтва" распавядзе пра мастацкую гісторыю Віцебска 19-20 стагоддзяў, творчае аб'яднанне УНОВІС і выбітных мастакоў, якія тут працавалі: Марк Шагал, Казімір Малевіч, Эль Лісіцкі і іншых.

Завяршае экскурсію мемарыял "Тры штыка" - буйны мемарыяльны комплекс горада, прысвечаны памяці салдат, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Аўтар: Артём Ерёменко

Падрабязнасці паездкі

Час у дарозе:

1г 42мін

Час на агляд:

6г 40мін

Адлегласць (км):

7,3 км

Аглядная

Аглядная

Пешшу

Пешшу

Каментары