У госці да Лепельскага Цмока.
Апісанне
Лепельшчына багатая на прыродныя прыгажосці: тут і вялікія азёры, і дрымучыя лясы, і векавыя балоты. Гэтакі куток дзікай цнатлівай прыроды з рэдкімі чырванакніжнымі раслінамі і жывёламі, які можна ўбачыць у біясферным запаведніку.
Тут ёсць і свая "Лахнэская пачвара". Паводле легенды, якую агучыў у сваім рамане Уладзімір Караткевіч, менавіта ў Лепельскім возеры жылі водныя Цмокi. Мясцовыя жыхары вырашылі матэрыялізаваць гэтую легенду і ўсталявалі помнік Лепельскаму Цмоку. Штогод тут праводзіцца тэматычны фестываль, які збірае мноства турыстаў.
Прыязджайце ў гэты цудоўны край!
Аўтар: Артём Ерёменко
Падрабязнасці паездкі
Час у дарозе:
1г 14мін
Час на агляд:
6г
Адлегласць (км):
68,5 км

Па рэгіёне

На машыне