Знай свой край

Знай свой край

ТОП-напрамкі для эка-турызму.

Апісанне

Беларусь - ідэальны напрамак для знатакоў дзікай прыроды і экалагічнага турызму. Краіна захавала ўнікальныя куткі некранутай прыроды, дзе можна ўбачыць старажытныя лясы, бязмежныя балоты і найчыстыя азёры.


Адкрыйце для сябе Бярэзінскі біясферны запаведнік - адзіны ў краіне найвышэйшага рангу, дзе жывуць зубры, мядзведзі і высакародныя алені. Або адпраўляйцеся ў легендарную Белавежскую пушчу, аб'ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Унікальныя ландшафты чакаюць вас у заказніках "Альманскія балоты" і "Ельня" — найбуйнейшых балотных масівах Еўропы.


Для актыўнага адпачынку ідэальна падыдзе Нарачанскі край з яго азёрамі і экасцежкай «Блакітныя азёры». А за захапляльнымі прыгодамі - у Прыпяцкі Нацыянальны парк, каб стаць сведкам вясновага разліву «мора Герадота».


Гэта толькі малая частка месцаў, дзе можна па-сапраўднаму адчуць гармонію і моц беларускай прыроды.

Аўтар: Артём Ерёменко

Падрабязнасці паездкі

Час у дарозе:

30г 11мін

Час на агляд:

28г

Адлегласць (км):

2 126,4 км

Па рэгіёне

Па рэгіёне

На машыне

На машыне

Каментары