ТОП-10 старадаўніх сядзіб.
Апісанне
Па ўсёй Беларусі можна сустрэць дваранскія сядзібы, якія некалі належалі шляхетным родам або выбітным дзеячам, якія пакінулі след у гісторыі.
Хай сядзібы і саступаюць у размаху і пышнасці замкам і палацам, але ані не саступаюць ім у прывабнасці, прыгажосці і гістарычнай каштоўнасці. Больш за тое, часцяком менавіта ў гэтых маёнтках разгортваліся падзеі, якія мелі значэнне для ўсёй краіны!
Сёння старадаўнія беларускія сядзібы паўстаюць перад наведвальнікамі ў розным абліччы. Некаторыя з іх адрэстаўраваны і сталі музеямі. Іншыя паступова набываюць новае жыццё дзякуючы намаганням дзяржавы або прыватных інвестараў. А трэція літаральна "прасякнуты" гісторыяй і пакуль што толькі захоўваюць адгалоскі былой раскошы, чакаючы сваёй чаргі на адраджэнне.
Запрашаем Вас адкрыць для сябе свет старадаўніх сядзіб Беларусі!
Аўтар: Ольга Ерёменко
Падрабязнасці паездкі
Час у дарозе:
10г 12мін
Час на агляд:
10г
Адлегласць (км):
723,7 км

Па рэгіёне

На машыне