Знай свой край

Знай свой край

Талачынскі край: каменнае Крывое-Друцк-равучае-Талачын-Галошава-манастыр.

Апісанне

Знаёмства з гістарычнымі аб'ектамі Талачынскага раёна пачнём з вёскі каменнае Крывое. Паблізу яе знойдзем руіны вадзянога млына 19-га стагоддзя. Палюбуемся рэшткамі будынка і зробім прыгожыя атмасферныя фатаграфіі.


Далей накіруемся ў Друцк да ўнікальнай славутасці - адзінага археалагічнага помніка ў краіне, дзе ў выглядзе насыпных валаў захаваліся ўсе часткі гарадзішча ранняга Сярэднявечча. Працягнем маршрут наведваннем радавога маёнтка Хамянтоўскіх. Ад сядзібы захаваліся руіны гаспадарчыя пабудовы і капліцы-пахавальні. Побач агледзім некалькі пахаванняў

Хамянтоўскіх.


Далей едзем у Талачын. Ён згадваецца ўпершыню ў 1433 годзе як горад у складзе Вялікага Княства Літоўскага. Тут мы наведаем маляўнічы прысядзібны гарадскі парк Юзэфполле 1890 года заснавання. Наведаем Касцёл Святога Антонія, Пакроўскую царкву і прагуляемся па тэрыторыі жаночага манастыра. Зойдзем у гісторыка-краязнаўчы музей, у якім даведаемся пра гісторыю ўсяго Талачынскага краю, пра вядомых землякоў, разгледзім цікавыя экспанаты.


Пазней пад'едзем да закінутай сядзібы роду Цюндзявіцкіх у Галошаве і знойдзем каменны сярэднявечны крыж «Баба» - важны элемент мясцовай міфалогіі і культуры.


Заканчваем падарожжа па Талачынскім краі наведваннем старадаўняй Траецкай царквы, якую зусім нядаўна адрэстаўравалі.

Аўтар: Ольга Ерёменко

Падрабязнасці паездкі

Час у дарозе:

1г 56мін

Час на агляд:

5г 15мін

Адлегласць (км):

100,5 км

Па рэгіёне

Па рэгіёне

На машыне

На машыне