Знай свой край

Знай свой край

Мсціслаўскі край: Сухары-Расна-Басценавічы-Слаўнае-Багацькаўка-Мазалава-Мсціслаў-Пустынкі.

Апісанне

Адпраўным пунктам на шляху ў Мсціслаўскі рэгіён стане Царква Успення Божай Маці ў вёсцы Сухары. Гэта адна з нямногіх цэркваў, якая заўсёды была дзеючай і не зачынялася нават у часы атэізму. Сёння храм з'яўляецца месцам прыцягнення паломнікаў і знаўцаў гісторыі.


Затым рушым у пасёлак Расна, гістарычна вядомы з сярэдзіны 14 стагоддзя. На ўездзе ў яго паглядзім старажытныя яўрэйскія могілкі, затым у цэнтры аграгарадка агледзім руіны галоўнай славутасьці – касцёла Святога Казіміра. На ўскраіне Расна агледзім рэшткі сядзібы памешчыка Спыткова: дом, гаспадарчыя пабудовы, фрагменты саду.


Далей наведаем помнік драўлянай архітэктуры неакласіцызму - Пакроўскі храм Прасвятой Багародзіцы ў Басценавічах.

Адправімся на радзіму маці вядомага беларускага пісьменніка Максіма Гарэцкага. Наведаем мясцовую Ільінскую царкву, у якой хрысцілі будучага пісьменніка.

Далей пераязджаем у Багацькаўку, дзе мы пазнаёмімся з айчым домам М. Гарэцкага. Дзякуючы заснаванаму тут музею вывучым інтэр'еры вясковай хаты роду Гарэцкіх і даведаемся пра няпросты лёс пісьменніка.

Наведаем Мазалаўскі манастыр, заснаваны ў 14 стагоддзі. Ад праваслаўнай мясціны захавалася толькі адна царква, пабудаваная на мяжы 18 і 19 стагоддзяў.


Далей едзем у Мсціслаў - адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі. Ён вядомы сваімі гістарычнымі месцамі. Адным з самых знакамітых З'яўляецца Замкавая гара, былы дзяцінец старажытнага горада, дзе размяшчаўся замак-крэпасць. Нягледзячы на тое, што арыгінальныя пабудовы не захаваліся, Замкавая гара стала папулярным турыстычным цэнтрам, дзе штогод праводзіцца рыцарскі фестываль. Мсціслаў вылучаецца таксама мноствам храмаў. Наведаем царкву Аляксандра Неўскага і Спаса-Праабражэнскую царкву, якія маюць сваю ўнікальную гісторыю і архітэктурную каштоўнасць.

Апошняя кропка маршруту - мястэчка Пустынкі. Тут знаходзіцца найстарэйшая праваслаўная мясціна Магілёўшчыны - Пустынскі манастыр. Незвычайна супакаенне месца, куды з'язджаюцца тысячы паломнікаў і турыстаў…

Аўтар: Ольга Ерёменко

Падрабязнасці паездкі

Час у дарозе:

2г 35мін

Час на агляд:

Адлегласць (км):

148,8 км

Па рэгіёне

Па рэгіёне

На машыне

На машыне