Знай свой край

Знай свой край

Столінскі край (1 маршрут): Гарадная-Аўсямірава-Калоднае-Радчыцк-Рухча 1-Плотніца-Відзібор-Дубай.

Апісанне

Наша экскурсія пачынаецца з музея-сядзібы Ганчара, дзе ганчарнае рамяство ўдалося захаваць у аўтэнтычным стане, а мясцовыя майстры практыкуюць выраб посуду на нажных ганчарных колах. 

Калі загадзя дамовіцца аб правядзенні майстар-класа, гэта будзе незабыўны вопыт!


Далей па маршруце вы наведаеце некалькі цэркваў, пабудаваных у тыповым для гэтых месцаў стылі народнага драўлянага дойлідства Палесся.

Даведаецеся пра прадстаўнікоў вядомага роду Скірмунтаў, якiя гаспадарылі тут на працягу многіх гадоў.

А якая тут прырода!


PS: тутэйшыя месцы багатыя на славутасці і змясціць іх у праграму аднаго дня не ўяўляецца магчымым, таму яны падзеленыя на некалькі экскурсій, якія даступныя на гэтым сайце.

Аўтар: Артём Ерёменко

Падрабязнасці паездкі

Час у дарозе:

1г 36мін

Час на агляд:

5г 5мін

Адлегласць (км):

90,1 км

Па рэгіёне

Па рэгіёне

На машыне

На машыне