Знай свой край

Знай свой край

Скідзель: спадчына Чацвярцінскіх і духоўныя святыні.

Апісанне

Назва горада паходзіць ад мясцовай рачулкі Скідзелькі. У 16 стагоддзі мястэчка належала вялікаму князю Літоўскаму, і было часткай Гродзенскай эканоміі Вялікага Княства Літоўскага.

З 1588 года Скідзель - каралеўскі двор Троцкага ваяводства Гродзенскага староства.

У 1644 годзе мястэчка атрымала прывілей ад караля Рэчы Паспалітай Уладзіслава IV Вазы на правядзенне кірмашоў.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Скідзель у складзе Расійскай імперыі. Імператрыца Кацярына II падарыла мястэчка ўдаве князя Антонія Святаполк-Чацвярцінскага. У 19 стагоддзі Чацвярцінскія пабудавалі сядзібу з палацам, паркам і капліцай. Палац не захаваўся да нашага часу.

З 1885 года Скідзель - цэнтр воласці ў Гродзенскім павеце.

Пасля Рыжскага міру 1921 года горад увайшоў у склад Польскай дзяржавы да 1939 года да прыходу савецкай улады.


Выпраўцеся на экскурсію па Скідзелю і яго наваколлях.

Вы наведаеце сядзібу Чацвярцінскіх, царкву Нараджэння Божай Маці і Касцёл Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі. У сядзібе захаваліся парк, радавая капліца-пахавальня Чацвярцінскіх, капліца Ушэсця Дзевы Марыі, якая служыла радавым касцёлам, і царква, выкананая ў рэтраспектыўна-рускім стылі.

Аўтар: Yaroslav Sg

Падрабязнасці паездкі

Час у дарозе:

1г 7мін

Час на агляд:

4г 30мін

Адлегласць (км):

64,6 км

Па рэгіёне

Па рэгіёне

На машыне

На машыне