Шчучын-Ражанка-Жалудок-Мураванка-Белагруда-Літоўка-Шчорсы-Любча.
Апісанне
Запраўце поўны бак, зарадзіце тэлефоны і ў шлях па адной з самых інстаграмных і самай мемнай частцы Гродзенскай вобласці - "Шчучыншчыне" (хто вымавіць з першага разу і без адзінай памылкі, можа лічыць сябе сапраўдным беларусам :).
Вас чакаюць беларускі Біг-Бэн, шэдэўры культавай архітэктуры (касцёлы, цэрквы, сінагога), палацава-паркавыя ансамблі, замак, а таксама містычная фэнтэзі-сядзіба!
Калі аднаго дня апынецца недастаткова, рэкамендую спыніцца ў Навагрудку і прысвяціць гэтаму гораду яшчэ адзін дзень (на сайце ёсць гатовая аглядная экскурсія па Навагрудку).
Наперад за ўражаннямі і класнымі кадрамі!
Аўтар: Артём Ерёменко
Падрабязнасці паездкі
Час у дарозе:
2г 57мін
Час на агляд:
7г 10мін
Адлегласць (км):
174 км

Па рэгіёне

На машыне