Знай свой край

Знай свой край

Едзем на радзіму Хаіма Суціна і Станіслава Манюшкі: Раванічы-Валадута-Малыя Ляды-Смілавічы-Дукора.

Апісанне

Адпраўляемся ў займальнае падарожжа. У ходзе гэтай экскурсіі наведаем радзіму Хаіма Суціна, які стаў адной з самых яркіх фігур «Парыжскай школы», і радзіму знакамітага кампазітара Станіслава Манюшкі.


Пачнем нашу экскурсію з вёскі Раванічы, дзе захавалася шляхецкая сядзіба 18-га стагоддзя роду Слотвінскіх. Пабачым панскі дом з гаспадарчымі будынкамі, парк, сажалку з броварам і касцёл з пахавальняй.


Далей мы накіруемся ў мястэчка Валадута, дзе захаваўся каменны будынак вінакурні канца 19 - пачатку 20-га стагоддзя.


Наступны прыпынак - Малыя Ляды. Гэта месца знакаміта Благавешчанскім мужчынскім манастыром, заснаваным у першай палове 18-га стагоддзя. Сёння гэта месца пастаяннага паломніцтва вернікаў. Пабываем і мы ў гэтым прасвядным і духоўным месцы з цікавай гісторыяй.


Затым адправімся ў Смілавічы, вядомыя сваёй культурнай спадчынай. Тут, у музеі «Прастора Хаіма Суціна», пазнаёмімся з жыццём і творчасцю таленавітых ураджэнцаў мястэчка Смілавічы яўрэйскага паходжання - Хаіма Суціна і Файбіш-Шрага Царфіна. 

Таксама наведаем адзіны ў свеце музей, прысвечаны жыццю і творчасці знакамітага кампазітара Станіслава Манюшкі, які вырас у фамільнай сядзібе ў маёнтку Смілавічы. Пад'едзем паглядзець на Палацава-паркавы комплекс Манюшкі.


Завершым экскурсію ў Дукоры, дзе ўбачым царкву святога Іллі - каменны храм у стылі позняга класіцызму пачатку 19-га стагоддзя. І адправімся ў Сядзібна-паркавы комплекс "Дукорскі маёнтак". Гэта выдатны вялікі парк з вялікай колькасцю месцаў. Тут адпачнем І правядзем час на свежым паветры.


Дадзеная экскурсія не толькі дасць магчымасць даведацца больш пра жыццё і творчасць таленавітых мастакоў і знакамітага кампазітара, але і дасць шанец атрымаць асалоду ад прыгажосці беларускай прыроды і архітэктурнай культурнай спадчыны.

Гэта падарожжа стане незабыўным вопытам для аматараў мастацтва і гісторыі.

Аўтар: Ольга Ерёменко

Падрабязнасці паездкі

Час у дарозе:

1г 24мін

Час на агляд:

4г 30мін

Адлегласць (км):

66 км

Па рэгіёне

Па рэгіёне

На машыне

На машыне