Знай свой край

Знай свой край

Расонскі і Полацкі раёны: Клясціцы-Расоны-Калектыўная-мемарыяльны комплекс "Поле ратнай славы" - скупнасць валуноў Янава.

Апісанне

Як правіла, большасць турыстаў даследуе старажытны горад Полацк, па якім на гэтым сайце створаны асобныя экскурсіі, але не знаходзяць часу на яго наваколлі, а дарма, бо ў раёне ёсць шмат цікавых і годных увагі месцаў.


Наша экскурсія пачынаецца каля адной з самых вядомых у Беларусі крыніц, якую мясцовыя жыхары празвалі "Серабранка". Пра дзіўныя ўласцівасці вады з крыніцы ходзяць легенды, быццам валодае яна жывой сілай, ацаляе, дае жыццёвую энергію. Для зручнасці турыстаў тут уладкованая капліца і купальня, ёсць калодзеж.


Далей наведаем незвычайны палац на беразе возера мясцовых паноў Глазко, які быў пабудаваны ў 1904 годзе і здзіўляе ўсіх сваёй незвычайнай архітэктурай у стылі неаготыкі: ён падобны і на гатычны касцёл, і на сярэднявечны замак адначасова. А яшчэ ёсць прыгожая легенда аб паходжанні гэтага палаца,якую вам абавязкова раскажуць мясцовыя.


Наступнымі лакацыямі будуць старадаўнія культавыя збудаванні: каменная царква, пабудаваная ў 1879 годзе ў псеўда–рускім стылі з цэглы і каменя, і каменны храм, які быў узведзены ў 1750 годзе ў стылі позняга барока з элементамі класіцызму.


Потым накіроўваемся ў месца, дзе калісьці праходзіла паўднёвая мяжа ўмацаванага раёна "Лінія Сталіна" і дзе байцы 20 дзён гераічна стрымлівалі наступ немцаў у 1941 годзе. Наведаўшы комплекс "Поле ратнай славы", вы зможаце пабываць у сапраўдным ДОТе, на якім пакінула страшныя сляды мінулая вайна, пабываць у бліндажы, прайсці па акопах і паспрабаваць ўявіць сабе, як выглядала гэта месца ў пачатку вайны, а таксама даведаецеся пра людзей, якія, нягледзячы ні на што, стрымлівалі праўзыходныя сілы праціўніка, унёсшы сваю лепту ў набліжэнне Перамогі.


Завяршаем наш маршрут ля скупнасцi валуноў Янава - гэта загадкавае і старажытнае збудаванне з камянёў і велізарных валуноў ружовага і чырвонага колеру, якія выкладзеныя ў выглядзе літары П, сэрца або стрэлы, часцяком называюць "беларускім Стоўнхэнджам".


Прыязджайце і пазнаёмцеся з выдатнымі мясцінамі і прыгажосцямі бліжэй!

Аўтар: Артём Ерёменко

Падрабязнасці паездкі

Час у дарозе:

1г 43мін

Час на агляд:

3г 30мін

Адлегласць (км):

113,5 км

Па рэгіёне

Па рэгіёне

На машыне

На машыне

Каментары