Рагачоўскі край: Рагачоў-Доўск.
Апісанне
Наша экскурсія пачынаецца ў старажытным Рагачове - невялікім горадзе Гомельскай вобласці, які быў заснаваны ў 1142 годзе.
Горад багаты на славутасці і гісторыка-культурныя каштоўнасці, у чым прапаную пераканацца асабіста.
Пачынаем са старадаўніх могілак, дзе вы ўбачыце 3 капліцы-пахавальні, кожная з якіх мае сваю гісторыю.
Далей наведаем прыгожую царкву з багатай гісторыяй; мясцовы музей, у якім даведаемся шмат цікавага пра гісторыю і культуру тутэйшых месцаў; старадаўнія будынкі былой земскай управы, былога рэальнага вучылішча і вядомага купца; неагатычны касцёл, цудам захаваўся да нашых дзён.
У апошнюю чаргу наведаем месца, дзе пачынаўся горад Рагачоў: Замкавая гара — адно з самых вядомых і знакавых гістарычных месцаў, размешчаных на беразе Дняпра. Гэта месца прыцягвае ўвагу як мясцовых жыхароў, так і турыстаў дзякуючы сваёй багатай гісторыі. Гарадзішча старажытнага Рагачова-гэта помнік археалогіі, датаваны 1-ым тысячагоддзем да нашай эры. Тут знаходзілася першае паселішча, тут размяшчаліся Рагачоўскі замак і першы мясцовы храм. Сёння з ўзвышша адкрываюцца выдатныя віды наваколля.
Завяршаем нашу экскурсію ў Доўску, дзе агледзім прыгожы праваслаўны храм, пабудаваны ў стылі класіцызму з элементамі рэтраспектыўна-рускага кірунку.
Прыязджайце ў Рагачоўскі край і пазнаёмцеся з яго славутасцямі і прыгажосцямі бліжэй.
Аўтар: Артём Ерёменко
Падрабязнасці паездкі
Час у дарозе:
46мін
Час на агляд:
4г
Адлегласць (км):
39,6 км

Па рэгіёне

На машыне