Знай свой край

Знай свой край

Пухавіцкі край: Мар'іна Горка-Блонь-Шыманаў Кут-Пратасаўшчына-Замосце-Дудзічы-Шабуні-Асака-Дудуткі-Дукора.

Апісанне

Нашу экскурсію адкрывае палац у Мар'інай горцы, збудаваны ў 1876 годзе міністрам унутраных спраў Расійскай імперыі Львом Макавым. У 1935-1941 гадах тут працаваў Дом творчасці пісьменнікаў Беларусі, дзе адпачывалі і працавалі вядомыя беларускія пісьменнікі і паэты: Янка Купала, Якуб Колас, Кузьма Чорны, Змітрок Бядуля і многія іншыя.


Далей накіроўваемся ў мястэчка Блонь, дзе наведаем Траецкую царкву 1826 года, а таксама сядзібу пачатку 19-га стагоддзя, якая сёння з'яўляецца раённым краязнаўчым музеем.


У мястэчку Шыманаў Кут агледзім склад вінакурні, чымсьці падобны на маленькі замак.


Каля Пратасаўшчыны ў 1860 годзе была пабудавана капліца–пахавальня роду Шастоўскіх, якая стане наступнай лакацыяй нашай экскурсіі.


Потым накіроўваемся ў мястэчка Замосце, дзе захаваўся старадаўні пейзажны парк і сажалка, якія былі часткай сядзібы вядомага беларускага роду Ельскіх, пабудаванай у часы Расійскай імперыі ў 1860–я гады.


У Дудзічах наведаем гарадзішча ранняга жалезнага веку, якое адносіцца да 5 стагоддзя да нашай эры - 5 стагоддзя нашай эры.


У мястэчку Шабуні пабудаваны драўляны Каталіцкі Касцёл Святога Роха, пабудаваны ў часы Расійскай імперыі ў 1796 годзе ў стылі беларускага народнага дойлідства.


Далей у Асацы нас чакае сустрэча з драўлянай праваслаўнай царквой Раства Прасвятой Багародзіцы, збудаванай у стылі народнага драўлянага дойлідства ў 1883 годзе.


Жамчужына экскурсіі - Музейны комплекс "Дудуткі" - адзін з самых папулярных музеяў Беларусі, дзе наведвальнікаў чакае займальнае падарожжа ў свет старадаўняга побыту і прафесій, дэгустацыя самабытных страў, заасад і катанне на конях.


Завяршаем наш маршрут у мястэчку Дукора, дзе пазнаёмімся яшчэ з адным хітом - сядзібна-паркавым комплексам "Дукорскі маёнтак" - адным з самых цікавых музеяў інтэрактыўнай гісторыі ў Беларусі, які ставіць перад сабой мэту захавання спрадвечнай літвінскай (беларускай) шляхецкай культуры.


Усё гэта і многае іншае чакае сустрэчы з цікавяцца і дапытлівымі турыстамі!

Аўтар: Артём Ерёменко

Падрабязнасці паездкі

Час у дарозе:

2г 49мін

Час на агляд:

6г 45мін

Адлегласць (км):

153 км

Па рэгіёне

Па рэгіёне

На машыне

На машыне

Каментары