Знай свой край

Знай свой край

Па святых месцах Брэсцкай вобласці (маршрут № 1): Жабінка-Хмелева-Пелішча-Тэўлі.

Апісанне

Экскурсію па святых месцах Брэсцкай вобласці па гэтым маршруце пачнём у Жабінцы. Тут наведаем старажытны храм са сваёй багатай гісторыяй. Сёння Храму святога Мікіты больш за 520 гадоў! Гэтую царкву часта наведвалі прадстаўнікі роду Касцюшкі. Агледзім ўнутранае ўбранне храма і нададзім час малітве. Таксама наведаем тут Свята-Пакроўскую царкву і палюбуемся унутраным убраннем царквы: 12 мастацкіх кампазіцый малююць сцэны з жыцця Ісуса Хрыста.


Наступным прыпынкам будзе вёска Хмелева, дзе знаходзяцца Спаса-Праабражэнская царква і мужчынскі манастыр. Найбольш шануемымі абразамі тут з'яўляюцца Хмялеўская копія цудатворнага абраза Божай Маці Чэнстахоўская і старажытная ікона Мікалая Цудатворца. Гэты храм з'яўляецца важным духоўным цэнтрам для мясцовых жыхароў. Сёння сюды прыязджаюць паломнікі з усіх куткоў, каб пакланіцца і атрымаць вылячэнне, асабліва ад сур'ёзных хвароб. Хмялеўскі манастыр таксама славіцца тым, што тут праводзяць службы спецыяльна для людзей з рознымі залежнасцямі. 


Далей мы накіроўваемся ў Пелішча, вядомае сваім каменным Каталіцкім Касцёлам Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Вы зможаце ўбачыць унікальныя царкоўныя рэліквіі і пагутарыць з мясцовымі жыхарамі.


Завершым нашу экскурсію ў вёсцы Тэўлі, дзе размешчана Свята-Успенская царква. Тут вы можаце паўдзельнічаць у службе або проста атрымаць асалоду ад атмасферай прымірэння. Таксама наведаем старадаўнюю Капліца Святога Дзмітрыя, размешчаную на мясцовых могілках, знакамітым воінскімі пахаваннямі на месцы бітвы напалеонаўскіх драгуноў з рускай кавалерыяй ў 1812 годзе.


Гэтая экскурсія не толькі пазнаёміць вас з гісторыяй і культурай рэгіёну, але і дасць магчымасць паразважаць пра духоўныя каштоўнасці.

Аўтар: Ольга Ерёменко

Падрабязнасці паездкі

Час у дарозе:

1г 5мін

Час на агляд:

2г 45мін

Адлегласць (км):

65 км

Па рэгіёне

Па рэгіёне

На машыне

На машыне