Па слядах роду Гутэн-Чапскіх: Прылукі-Воўкавічы-Станькава-Узда-Першамайск.
Апісанне
Экскурсія "Па слядах роду Гутэн-Чапскіх" пагрузіць нас у гісторыю беларускага краю праз прызму жыцця і дзейнасці аднаго з самых вядомых дваранскіх родаў. Гэты маршрут ахоплівае некалькі цікавых, кожнае з якіх захоўвае свае Гістарычныя таямніцы і легенды.
Пачнем нашу экскурсію з наведвання палацава-паркавага комплексу ў Прылуках, апошнімі ўладальнікамі якога быў граф Гутэн-Чапскі і яго сям'я.
Далей наведаем у Воўкавічах магілу, дзе пахаваная Юзэфіна Чапская, якая была гаспадыняй сядзібы ў Прылуках, а таксама разам са сваім мужам стала заснавальнікам прыгожага Прылуцкага заказніка.
Далей адправімся ў Станькава. Гэты маёнтак стаў уласнасцю графскага роду ў другой палове 19-га стагоддзя. Тут жа пабачым царкву Святога Мікалая, будаўніцтва якой пачаў граф Эмерык фон Гутэн-Чапскі. Не праедзем міма ваенна-гістарычнага комплексу «Старая мяжа».
Узда - гэта наступны этап нашага падарожжа. Тут убачым старадаўнія помнікі архітэктуры з багатым мінулым. Гэта Крыжаўзвіжанскі касцёл з гістарычна няпростым лёсам, а таксама царква Пятра і Паўла. Таксама ўбачым дзесяціметровую капліцу-пахавальню роду Завішаў у форме егіпецкай піраміды, а звязаныя з ёй легенды нікога не пакінуць абыякавымі.
Завершым нашу экскурсію ў Першамайску, дзе наведаем сядзібна-паркавы комплекс магнатаў Завішаў 19-га стагоддзя і кальвінскі збор 16-га стагоддзя на тэрыторыі парку, перабудаваны ў каталіцкую капліцу-пахавальню. Вельмі атмасфернае месца!
Экскурсія "Па слядах роду Гутэн-Чапскіх" — гэта не толькі магчымасць даведацца больш пра беларускую гісторыю, але і шанец атрымаць асалоду ад прыгажосці прыроды і архітэктурных помнікаў рэгіёна. Тут вы зможаце адчуць сувязь з гісторыяй, якая ажывае на вашых вачах.
Аўтар: Ольга Ерёменко
Падрабязнасці паездкі
Час у дарозе:
1г 24мін
Час на агляд:
4г 45мін
Адлегласць (км):
79,8 км

Па рэгіёне

На машыне