Знай свой край

Знай свой край

Азёрная Віцебшчына: ад Браслаўскіх узгоркаў да паўночных балот.

Апісанне

Віцебская вобласць - адзін з самых водных рэгіёнаў Беларусі, дзе азёры ўтвараюць уласныя мiры: ад ледавіковых чараў на поўначы да ціхіх лясных вадаёмаў у глыбіні вобласці. Маршрут аб'ядноўвае адзінаццаць азёр, кожнае з якіх раскрывае свой характар і паказвае, наколькі разнастайнай можа быць водная Беларусь.


Падарожжа пачынаецца сярод пагоркаў і озавых град у Недрава і круглага «Божага вока». Першае сустракае трыма выспамі і панарамамі з гарадзішча Масковічы, другое дзівіць ідэальна роўнай формай і стромкімі берагамі, з‑за якіх возера здаецца велізарным вокам сярод пагоркаў. Далей шлях вядзе да шырокіх прастораў Асвейскага возера з яго паўночнай суровасцю, буйным востравам і багатай арнітафаунай.


Ледзь паўднёвей ляжыць Лісна з высокімі абрывамі і панарамамі Краснаборскай пушчы, а затым Белае-Юхаўскае — адно з самых чыстых азёр рэгіёну, ідэальнае для купання і адпачынку.


Возера Межава захоўвае таямніцу, бачную толькі з вышыні. Два бота пасярод вады - адзін востраў, другі паўвостраў. Глядзіш на паўночную прыроду, а бачыш абрысы Італіі.


Пасля гэтага маршрут сыходзіць у лясныя масівы: Нешчарда сустракае дзесяткамі заліваў і бухт, а Волаба — дзевяццю астраўкамі і пясчанымі плыткаводдзямі, зручнымі для кароткіх прыпынкаў і водных прагулак.


Далей адкрываецца Вядзета - выдаленае лясное возера з парэзанай берагавой лініяй і балотнымі масівамі, дзе пануе цішыня і самотнасць. Следам - Доўгае, самае глыбокае возера Беларусі, выцягнутае сярод пагоркаў, якое нагадвае паўночны фіёрд сваёй празрыстай вадой і стромкімі схіламі.


Завяршае падарожжа Ксяндзоў востраў з сучаснай зонай адпачынку, і Некалач — невялікае лясное возера з чыстай вадой і спакойнай атмасферай. А таксама востраў-сэрца на возеры Усая!


Маршрут раскрывае Віцебшчыну як рэгіён рэдкай прыроднай разнастайнасці, дзе суседнічаюць ледавіковыя формы рэльефу, паўночныя плёсы, лясныя азёры, балоты і выспы, а настрой падарожжа змяняецца ад суровай цішыні да ўтульных лясных бухт.

Аўтар: Murphy Darkwalker

Падрабязнасці паездкі

Час у дарозе:

9г 9мін

Час на агляд:

20г

Адлегласць (км):

540,3 км

Па рэгіёне

Па рэгіёне

На машыне

На машыне

Каментары