Наваколлі Магілёва: Княжыцы-Палыкавічы-Сухары-мемарыяльны комплекс "Зямлянка"-Галенкі-Вейна-Дашкаўка-Салтанаўка.
Апісанне
Адпраўляемся на экскурсію па маляўнічых ваколіцах Магілёва! Мы будзем падарожнічаць па цікавых і гістарычна значных месцах, якія пакінуць яркія ўражанні.
Экскурсія пачнецца ў Княжыцах. Ўбачым галоўную славутасць, якая дайшла да нас праз стагоддзі – Касцёл Святога Антонія. Нягледзячы на тое, што выдатны помнік архітэктуры ў стылі барока даўно не выкарыстоўваецца і знаходзіцца ў паўразбураным стане, ён захоўвае былую веліч…
Наступны прыпынак - Палыкавічы. Гэтае месца знакаміта сваёй цудадзейнай крыніцай вады, а мясцовую Свята-Траецкую царкву лічаць «жамчужынай» Магілёўшчыны.
Далей мы накіруемся ў старадаўняе мястэчка Сухары, якое мае 400-гадовую гісторыю, дзе наведаем захаваную праваслаўную Успенскую царкву 19-га стагоддзя.
Наступны пункт нашага маршруту - мемарыяльны комплекс "Зямлянка". Тут пабачым невялікі мемарыял 1982 года, збудаваны на тым месцы, дзе ў ваенныя гады прымаліся рашэнні па абароне Магілёва, Беларусі і заходняга напрамку СССР.
Пасля гэтага мы адправімся ў Галенкі. Гэта невялікая вёска, дзе наведаем старадаўнюю царкву Успення Прасвятой Багародзіцы, якая з'яўляецца помнікам архітэктуры. Яна ўключана ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў.
У Вейна наведаем царкву Пакрова Прасвятой Багародзіцы 1810 года пабудовы. Гэта адзіная ў Беларусі царква, у якой усе куты закругленыя.
Вёска Дашкаўка вядомая сваёй культурнай спадчынай. Тут пабачым 200-гадовую сядзібу Жукоўскіх з ландшафтным паркам і ўнікальнымі відамі на пойму Дняпра.
Завершым нашу экскурсію ў Салтанаўке. Тут знаходзіцца мемарыяльная капліца ў памяць аб Айчыннай вайне 1812 года - важны гістарычны помнік у стылі неакласіцызму.
Дзякуючы экскурсіі па наваколлі Магілёва вы зможаце даведацца шмат новага пра гісторыю рэгіёна.
Аўтар: Ольга Ерёменко
Падрабязнасці паездкі
Час у дарозе:
2г 45мін
Час на агляд:
3г
Адлегласць (км):
153,2 км

Па рэгіёне

На машыне