Знай свой край

Знай свой край

Глыбокае: маляўнічы горад з багатай гісторыяй.

Апісанне

Глыбокае - невялікі, але чароўны горад, акружаны азёрамі, дзе захаваліся каштоўныя помнікі архітэктуры і цікавыя гістарычныя месцы.

Наведаць Мемарыяльны комплекс «Барок», прысвечаны памяці ахвяр ВАВ.

Здалёку ўбачым комплекс будынкаў базыльянскага манастыра (у цяперашні час - папраўчая калонія).

Сходзім на экскурсію ў Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей. Ён размешчаны ў будынку пачатку XX стагоддзя і знаёміць з гісторыяй і этнаграфіяй Глыбоччыны. 

Наведаем Касцёл Святой Тройцы і сабор Раства Багародзіцы. Гэтыя два храмы, якія стаяць адзін насупраць аднаго, фарміруюць унікальны архітэктурны ансамбль горада ў стылі віленскага барока.

Пройдземся па Алеі знакамітых землякоў: тут устаноўлены бронзавыя бюсты вядомых асоб, звязаных з Глыбоччынай.

Наведаем могілкі Капцёўка.  Тут знаходзяцца каталіцкая капліца святога Іллі XIX стагоддзя і мемарыяльная калона ў гонар прыняцця Канстытуцыі 1791 год. Таксама на могілках можна ўбачыць надмагілле Фердынанда і Вільгельміны фон Мюнхгаўзенаў. Пасля падыдзем да помніку барону Мюнхгаўзену, устаноўленаму ў горадзе ў гонар 600-годдзя Глыбокага.

На вуліцах Леніна і Маскоўскай вывучым фрагменты гістарычнай забудовы, уключаючы "камяніцы" –двухпавярховыя дамы XIX-XX стагоддзяў.

На вуліцах Камсамольская і Вольная захаваліся драўляныя будынкі ў закапанскім стылі.

Прагуляемся да дэндралагічнага сада -  помніка прыроды рэспубліканскага значэння, дзе сабрана каля 550 відаў раслін.

Палюбуемся маляўнічым возерам Кагальнае з абсталяванай набярэжнай, дзе можна пагуляць, пакатацца на лодках і катамаранах.

Аўтар: Ольга Ерёменко

Падрабязнасці паездкі

Час у дарозе:

16мін

Час на агляд:

5г 15мін

Адлегласць (км):

10 км

Аглядная

Аглядная

На машыне

На машыне

Каментары