Аглядная экскурсія па старажытным Навагрудку - першай сталіцы Вялікага Княства Літоўскага.
Апісанне
На агляднай экскурсіі па Навагрудку можна адчуць шматвяковую гісторыю Беларусі: ад узнікнення адной з найбуйнейшых дзяржаў Еўропы - ВКЛ, знаходжання ў складзе Расійскай імперыі, Польшчы, СССР да сённяшняга дня ў суверэннай Беларусі. І кожны з перыядаў гісторыі пакінуў свой глыбокі след у абліччы горада.
Руіны сярэднявечнага замка, храмы розных канфесій (мячэць, цэрквы, касцёлы), знаёмства з мастацтвам (карцінная галерэя) і гісторыяй (краязнаўчы музей) і не толькі чакаюць вас!
Навагрудак непарыўна звязаны з сусветна вядомымі выбітнымі асобамі: Адамам Міцкевічам, Якубам Коласам, Міндоўгам і многімі іншымі.
Апранаем зручны абутак (будуць стромкія ўздымы і спускі) і адпраўляемся на знаёмства з незабыўным Навагрудкам!
Аўтар: Артём Ерёменко
Падрабязнасці паездкі
Час у дарозе:
1г 56мін
Час на агляд:
7г 15мін
Адлегласць (км):
8,2 км

Аглядная

Пешшу