Мастоўскі край (1 маршрут): Масты-Малыя Сцяпанішкі-Масты Правыя-Пескі-Пацэвічы-Самуйлавічы Дольныя-Вялікая Рагозніца-Струбніца-Бялавічы.
Апісанне
У нашай экскурсіі прагуляемся па самым доўгім падвесным мосце Беларусі, які даў назву гораду і цэламу раёну; наведаем унікальныя старадаўнія культавыя збудаванні розных рэлігій і архітэктурных стыляў; пабачым аўтэнтычны чыгуначны вакзал; азнаёмімся з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі рэгіёна ў мясцовым музеі; таксама наведаем адразу 5 сядзіб знакамітых родаў, якія гаспадарылі тут на працягу многіх гадоў.
PS: тутэйшыя месцы багатыя на славутасці, і змясціць іх у праграму аднаго дня не ўяўляецца магчымым, таму яны падзеленыя на некалькі экскурсій, якія даступныя на гэтым сайце.
Аўтар: Артём Ерёменко
Падрабязнасці паездкі
Час у дарозе:
1г 19мін
Час на агляд:
7г
Адлегласць (км):
58,6 км

Па рэгіёне

На машыне