Знай свой край

Знай свой край

Маладзечанскі край (2 маршрут): Ракуцёўшчына-Краснае-Плябань-Гарадок-Дубрава-Вязынка-Радашковічы-Хмелеўка.

Апісанне

У гэтай экскурсіі па Маладзечанскім краі вы зможаце наведаць шмат найцікавых месцаў.

У Маладзечанскім раёне захавалася вялікая колькасць архітэктурных помнікаў, помнікі культуры, мемарыялы. Тут нарадзіліся і тварылі многія беларускія пісьменнікі.

Наведаем вёску Ракуцёўшчына, дзе пачынаў творчы шлях Максім Багдановіч.

У старажытным мястэчку Краснае наведаем каталіцкі касцёл Успення Найсвяцейшай Панны Марыі пачатку 20 стагоддзя і каменную праваслаўную царкву ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы 19 стагоддзя .

Заедзем у Гарадок, які мае даўнюю і багатую гісторыю. У гэтым невялікім мястэчку захавалася досыць шмат помнікаў архітэктуры і даўніны: каменная праваслаўная Траецкая царква, каменны вадзяны млын, будынак сінагогі, а таксама грамадзянская дарэвалюцыйная забудова. Пастараемся паспець усё агледзець!

У мястэчку Дубрава ўбачым некалькі старадаўніх помнікаў: гарадзішча, каталіцкі касцёл, праваслаўную царкву і бровар. На працягу ўсёй гісторыі гаспадарамі гэтай мясцовасці былі розныя вядомыя ў Беларусі прадстаўнікі заможнай шляхты і магнатаў...

У мястэчку Радашковічы таксама шмат помнікаў гісторыі і архітэктурных славутасцяў, якія мы наведаем. Недалёка ад Радашковіч усталяваны помнік на месцы подзвігу экіпажа капітана М.Ф. Гастэлы.

Наведванне гэтых і іншых месцаў на маршруце падорыць яркія ўспаміны і дапаможа адчуць атмасферу гэтага краю.

Аўтар: Ольга Ерёменко

Падрабязнасці паездкі

Час у дарозе:

2г 8мін

Час на агляд:

5г 45мін

Адлегласць (км):

108,4 км

Па рэгіёне

Па рэгіёне

На машыне

На машыне