Знай свой край

Знай свой край

Маладзечанскі край (1 маршрут): Беніца-Лебедзева-Яхімоўшчына-Гарадзілава-Груздава-Маладзечна.

Апісанне

У гэтай экскурсіі па Маладзечанскім краі вы зможаце наведаць шмат найцікавых месцаў.

У Маладзечанскім раёне захаваліся помнікі культуры, былі створаны мемарыялы ў гонар загінуўшых у ВАВ.

У рамках экскурсіі наведаем мястэчка Беніца, якое знаходзіцца на шляху паміж Смаргонню і Маладзечна. Яно мае на сённяшні дзень некалькі помнікаў даўніны. Наведаем касцёл 18 стагоддзя, праваслаўную царкву 19 стагоддзя і некалькі каменных гаспадарчых будынкаў з бутавага каменя і цэглы ад былой сядзібы Кацелаў.

У Лебедзева наведаем старадаўні храм у маляўнічым месцы і капліцу-пахавальню, якой больш за 100 гадоў!

У мястэчку Гарадзілава ўбачым некалькі гістарычных аб'ектаў: старажытнае гарадзішча на ўскраіне вёскі, каменную праваслаўную царкву 19 стагоддзя і парк 19 стагоддзя, які застаўся ад маёнтка Пузыноў.

Заедзем у горад Маладзечна, дзе паглядзім замчышча, настаўніцкую семінарыю, а таксама будынак чыгуначнага вакзала, пабудаванага ў 1907 годзе.

У Маладзечанскім раёне нарадзіліся і тварылі многія беларускія пісьменнікі. У Яхімоўшчыне, месцы, дзе бярэ пачатак творчы шлях Янкі Купалы, наведаем дзеючы музей вялікага беларускага паэта.

Наведванне гэтых і іншых месцаў на маршруце падорыць яркія ўспаміны і дапаможа адчуць атмасферу гэтага краю.

Аўтар: Ольга Ерёменко

Падрабязнасці паездкі

Час у дарозе:

1г 24мін

Час на агляд:

Адлегласць (км):

61,6 км

Па рэгіёне

Па рэгіёне

На машыне

На машыне