Знай свой край

Знай свой край

Магілёў - горад з тысячагадовай гісторыяй: аглядная экскурсія на машыне.

Апісанне

У ходзе гэтай экскурсіі будзем перасоўвацца па маршруце на аўтамабілі і пешшу. Даследуем гістарычную спадчыну горада, наведаўшы важныя славутасці ў гістарычным цэнтры і на ўскраінах горада.


Пачаткам экскурсіі стане наведванне ваеннага мемарыяла ў Буйнічах, дзе развеяны прах вядомага савецкага пісьменніка Канстанціна Сіманава. Падчас гераічнай абароны горада ў ліпені 1941 года ён прысутнічаў на месцы падзей і апісаў абарону горада ў сваім творы "Жывыя і мёртвыя" і ў сваіх мемуарах. Сіманаў быў на столькі натхнёны гераізмам абаронцаў Магілёва, што ён завяшчаў развеяць свой прах на Буйніцкім полі...


Праз дарогу ад Буйніцкага поля знаходзяцца два аб'екты, якія таксама рэкамендуюцца да наведвання, калі з вамі падарожнічаюць дзеці: заасад з размешчанай на яго тэрыторыі чыгункай «сафары» і этнаграфічны комплекс "Беларуская вёска майстроў".


Далей едзем у гістарычны цэнтр горада, дзе ўбачым хараство архітэктурных помнікаў, самыя знакавыя і вядомыя месцы горада: Плошча Зорак, драматычны тэатр, плошча Славы, Ратушу і гістарычны цэнтр горада Магілёва – Замкавую гару.


Потым наведаем парк Падніколле - важную славутасць горада і адно з самых любімых месцаў адпачынку магілёўцаў і гасцей горада. Верхняя кропка лесвіцы, якая вядзе ў парк-гэта выдатная назіральная пляцоўка, з якой адкрываецца цудоўны від на парк і наваколлі. Тут вы зможаце зрабіць выдатныя фатаграфіі на памяць. На ўскраіне парку знаходзіцца праваслаўны Нікольскі манастыр 17-га стагоддзя, які таксама можна наведаць.


У канцы экскурсіі ў прыгарадзе Магілёва наведаем Свята-Траецкую царкву ў мястэчку Палыкавічы, якая лічыцца «жамчужынай» Магілёўшчыны, а таксама помнік прыроды – крыніцу, цудадзейную крыніцу. 

Аўтар: Ольга Ерёменко

Падрабязнасці паездкі

Час у дарозе:

1г 17мін

Час на агляд:

6г 5мін

Адлегласць (км):

36,2 км

Аглядная

Аглядная

На машыне

На машыне