Знай свой край

Знай свой край

Мёрскі край: Мёры - Новы Пагост-Асада Дзедзіна - Ідолта-вадаспад на рацэ Вята.

Апісанне

Мёрскі раён прыцягвае турыстаў, якія імкнуцца да новых адкрыццяў і ўражанняў. Гэты рэгіён славіцца сваёй багатай прыродай, гістарычнымі помнікамі і ўнікальнымі музейнымі экспазіцыямі, што робіць яго ідэальным месцам для экскурсійных паездак.

Мёрскі раён багаты гістарычнымі помнікамі, якія распавядаюць пра яго шматвяковую гісторыю.


Пачнем нашу экскурсію з самага сэрца раёна — горада Мёры. Тут наведаем мясцовую славутасць-касцёл Ушэсця Дзевы Марыі 1907 года пабудовы. Пазней прагуляемся па набярэжнай каля касцёла і зробім прыгожыя фатаграфіі.


Далей мы адправімся ў Новы Пагост. Тут пабачым найстаражытнейшы помнік архітэктуры ў Мёрскім раёне - Траецкі касцёл, а таксама наведаем царкву Святога Мікалая, дзе захоўваюцца драўляная скульптура XVII-XVIII стст. і абразы XIX стагоддзя.


Наступным прыпынкам будзе сяло Асада Дзедзіна. Тут захаваліся руіны сядзібы Рудніцкіх у стылі класіцызму, а таксама рэшткі ландшафтнага парку з сажалкай і некалькі гаспадарчых пабудоў з бутавага каменя. Прасякнемся духам таго часу...


Затым мы накіруемся ў Ідолту, дзе ўбачым Касцёл Дзевы Марыі, які нагадае нам сярэднявечны замак. Таксама наведаем тут сядзібу Мілашоў і капліца-пахавальню гэтага роду.


Завершым нашу экскурсію ў пышнага вадаспаду на рацэ Вята. Гэта маляўнічае месца стане выдатнай кропкай для завяршэння дня. Вы зможаце атрымаць асалоду ад гукаў вады і навакольнай прыроды, а таксама зрабіць прыгожыя фотаздымкi на памяць.

Аўтар: Ольга Ерёменко

Падрабязнасці паездкі

Час у дарозе:

1г 22мін

Час на агляд:

4г 30мін

Адлегласць (км):

67,6 км

Па рэгіёне

Па рэгіёне

На машыне

На машыне