Маларыцкі край: Дарапеевічы-Чарняны-Велікарыта-Новае Раматава-Ляхаўцы-Маларыта-Хаціслаў-Олтуш.
Апісанне
Наша падарожжа па самым поўдні Беларусі аб'яўляецца адкрытым!
Па шляху вы пазнаёміцеся з унікальнымі праваслаўнымі цэрквамі з элементамі беларускага народнага драўлянага дойлідства, абразы з якіх пасля вайны папоўнілі фонды музеяў Мінска; убачыце самы стары меліярацыйны канал Беларусі, якому каля 500 гадоў; пабываеце ў 200-гадовым парку на месцы старадаўняй сядзібы; зможаце дакрануцца да самага старажытнага дуба краіны, якому ўжо больш за 800 гадоў!
Гэтыя месцы не так папулярныя ў большасці турыстаў, але яны вартыя ўвагі!
З'ездзіце сюды і асабіста ў гэтым пераканайцеся!
Аўтар: Артём Ерёменко
Падрабязнасці паездкі
Час у дарозе:
2г 33мін
Час на агляд:
5г 15мін
Адлегласць (км):
134 км

Па рэгіёне

На машыне