Знай свой край

Знай свой край

Літаратурнае падарожжа па Ушацкім краі: Бычкі-Чарапоўшчына-Селішча-Паперына-Ушачы-Арэхаўна-Новае жыццё-Пуцілкавічы.

Апісанне

Літаратурнае падарожжа па Ушацкім краі пазнаёміць нас з багатай гісторыяй і культурай гэтага рэгіёну, а таксама з месцамі, звязанымі з пісьменнікамі - Васілём Быкавым і Пятрусем Броўкай.


Пачнем наша падарожжа з вёскі Бычкі, малой радзімы знакамітага беларускага пісьменніка Васіля Быкава. Тут наведаем сядзібу-музей, якая носіць яго імя. Гэта дакладная копія Дома пісьменніка, адноўленая па здымках і ўспамінах сучаснікаў. 


Далей мы накіроўваемся ў Чарапоўшчыну. Тут агледзім руіны сядзібы, якой валодаў род Маліноўскіх.


Наступны прыпынак - Селішча. Гэта месца, дзе захаваліся руіны некалі велічнага касцёла Святой Веранікі і корпус кляштара бернардзінцаў, які таксама знаходзіцца ў запусценні.


У Паперына наведаем мемарыяльны комплекс "Прарыў" ушаноўвае памяць аб гераізме партызан, іх мужнасці.


Заедзем ва Ушачы і палюбуемся ўнікальным неагатычным стылем касцёла Святога Лаўрэнція.


Далей - вёска Арэхаўна, вядомая сядзібай роду Грабніцкіх у стылі позняга класіцызму. І хай сёння яна закінутая, агледзім тут арыгінальныя дэталі, якія ўсё яшчэ часткова захаваліся. А таксама пройдземся па парку вакол сядзібы, які захоўвае ў сабе сляды былой раскошы.


У вёсцы Новае жыццё пабачым сядзібу роду Сушчынскіх, у якой была пастаўлена адна з першых беларускіх п'ес — «Міхалка».


Заканчваем наша падарожжа ў Пуцілкавічах. Гэта чароўнае маляўнічае месца мае сваю унікальную атмасферу і гісторыю. Тут наведаем Дом-музей Петруся Броўкі і азнаёмімся з яго мемарыяльнай і літаратурнай экспазіцыямі.


Літаратурнае падарожжа па Ушацкім краі падорыць магчымасць пазнаёміцца з прыродай і гісторыяй рэгіёна, а таксама шанец дакрануцца да літаратурнай спадчыны, натхніцца творамі мясцовых аўтараў і даведацца больш пра іх лёс. Кожнае з гэтых месцаў захоўвае ў сабе унікальныя гісторыі, якія чакаюць свайго часу, каб быць расказанымі…

Аўтар: Ольга Ерёменко

Падрабязнасці паездкі

Час у дарозе:

1г 23мін

Час на агляд:

4г 30мін

Адлегласць (км):

72,1 км

Па рэгіёне

Па рэгіёне

На машыне

На машыне