Кобрын - маленькі Парыж.
Апісанне
Кобрын часта называюць "маленькім Парыжам" - у горадзе нават усталяваная паменшаная копія Эйфелевай вежы.
Горад здзівіць вас сваёй багатай гісторыяй і архітэктурай, атмасфернымі вуліцамі і адным з лепшых паркаў Беларусі!
Многія вядомыя асобы свайго часу бывалі ў Кобрыне:
сам маёнтак Кобрынскі ключ быў падараваны Кацярынай II Сувораву, які пражыў тут некалькі гадоў;
тут знаходзіўся ў турэмным зняволенні найвядомы мастак і кампазітар Напалеон Орда;
побач у вёсцы Кустовічы некаторы час па дарозе ў Вільню пражываў Тарас Шаўчэнка;
тут падчас вайны служыў і пісаў свае творы Твардоўскі.
Аднаго дня можа і не хапіць для знаёмства з горадам, таму рэкамендую заставацца на начлег і дазволіць сабе пасля наведвання славутасцяў павольна прагуляцца па пешаходнай вуліцы з кавярынькамі і піцэрыямі, якая вядзе да старадаўняга парку, а потым побач наведаць аквапарк.
Якасны адпачынак і незабыўныя ўражанні гарантаваныя!
Аўтар: Артём Ерёменко
Падрабязнасці паездкі
Час у дарозе:
1г 33мін
Час на агляд:
7г 15мін
Адлегласць (км):
6,8 км

Аглядная

Пешшу