Клецк
Апісанне
Наша экскурсія прысвечана старадаўняму гораду Клецку, вядомаму ўжо 900 гадоў таму, і за перыяд свайго існавання захаваў мноства гісторыка-культурных каштоўнасцяў, з часткай якіх вы зможаце пазнаёміцца бліжэй.
Клецк упершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1127 годзе: У тыя часы Клецк з'яўляўся цэнтрам удзельнага княства.
У 14 стагоддзі Клецкае княства ўваходзіць у склад Вялікага Княства Літоўскага і ў 1401 годзе князь Вітаўт перадае горад Жыгімонту Кейстутавічу.
У 1503 годзе горад Клецк быў спалены крымскімі татарамі, а летам 1506 года вялікі князь Аляксандр накіраваў войска на чале з князем Міхаілам Глінскім і пад Клецкам было разбіта войска крымскіх татараў.
У 1559 годзе Клецку выдадзены прывілей вялікім князем Жыгімонтам Аўгустам на правядзенне рэгулярных кірмашоў.
Кароль Ян Казімір у 1652 годзе даў гораду Клецку права Магдэбургскае і герб.
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе Клецк увайшоў у склад Расійскай імперыі.
Пазней горад быў нядоўгі час пры польскай дзяржаве, а затым у складзе БССР.
Сёння гэта невялікі раённы цэнтр сучаснай Рэспублікі Беларусь, багаты сваімі гісторыка-культурнымі славутасцямі.
Прыязджайце сюды, і Клецк сустрэне вас з распасцёртымі абдымкамі!
Аўтар: Артём Ерёменко
Падрабязнасці паездкі
Час у дарозе:
1г 9мін
Час на агляд:
5г
Адлегласць (км):
5 км

Аглядная

Пешшу