Камянецкі край (1 маршрут) па шляху ў Белавежскую пушчу: Пелішча-Камянец-Шышова-Пашукі-Белавежская пушча-Ражкоўка-Дзмітравічы-Гарадзішча-Мікалаева.
Апісанне
У гэтай экскурсіі Вы зможаце пазнаёміцца з багатай гісторыяй тутэйшых месцаў; падніміцеся на абарончую вежу 13-га стагоддзя вышынёй 31 метр, вядомую як Белая Вежа, адкуль адкрываецца цудоўны від на наваколлі і дзе ёсць музей, багаты экспанатамі; пабываеце ў унікальных культавых збудаваннях, дзе бывалі нават імператары; а наведванне сусветна вядомай Белавежскай пушчы пакіне ў памяці самыя цёплыя ўспаміны на доўгія гады!
Рэкамендую, калі ёсць такая магчымасць, спыніцца ў пушчы на начлег, каб не спяшаючыся атрымаць асалоду ад яднаннем з прыродай.
PS: тутэйшыя месцы багатыя на славутасці, і змясціць іх у праграму выхаднога дня не ўяўляецца магчымым, таму яны падзеленыя на некалькі экскурсій, якія даступныя на гэтым сайце.
Аўтар: Артём Ерёменко
Падрабязнасці паездкі
Час у дарозе:
1г 36мін
Час на агляд:
7г 20мін
Адлегласць (км):
83 км

Па рэгіёне

На машыне