Іўеўскі край (2 маршрут): Юрацішкі-Бакшты-Дуды-Іўе-Морына.
Апісанне
Гэтая экскурсія прысвечана талерантнасці і памяркоўнасці беларусаў, якія стагоддзямі мірна суседнічаюць з прадстаўнікамі розных веравызнанняў і нацыянальнасцяў.
Тут, у невялікім мястэчку Іўе практычна на мяжы з Літвой, гэта асабліва прыкметна, калі зусім побач адзін з адным знаходзяцца касцёл, праваслаўная царква і мячэць. Была і сінагога, але, на вялікі жаль, яўрэйская абшчына практычна цалкам была знішчана нацыстамі ў гады Другой сусветнай вайны.
Прадстаўнікі гэтых 4 асноўных канфесій унеслі вялікі ўклад у развіццё Беларусі.
Прапаную і вам бліжэй пазнаёміцца з культурай і гісторыяй тутэйшых мясцін!
Аўтар: Артём Ерёменко
Падрабязнасці паездкі
Час у дарозе:
1г 5мін
Час на агляд:
5г 15мін
Адлегласць (км):
67,8 км

Па рэгіёне

На машыне