Знай свой край

Знай свой край

Едзем у Паставы: Лынтупы-Каралінава-Камаі-Мягуны-Паставы.

Апісанне

Падчас экскурсіі па маршруце Лынтупы-Каралінава-Камаі-Мягуны-Паставы пазнаёмімся з маляўнічымі куткамі Пастаўскага раёна, іх гісторыяй і галоўнымі славутасцямі.


Лынтупы - невялікі, але маляўнічы пасёлак, размешчаны на беразе ракі. Галоўнай славутасцю тут з'яўляецца Касцёл Святога Андрэя, які вылучаецца сваёй архітэктурай, які мы наведаем. Не менш значным месцам з'яўляецца палацава-паркавы ансамбль. Сядзібны комплекс Бішэўскіх - гэта архітэктурны помнік пачатку XX стагоддзя, які ўяўляе сабой гісторыка-культурную каштоўнасць.


Далей едзем у пасёлак Каралінава. Тут агледзім сядзібу Ромераў - рэдкі ўзор драўлянага дойлідства.


Наступны прыпынак - аграгарадок Камаі. Камаі вядомыя сваім Касцёлам Яна Хрысціцеля, які з'яўляецца адной з найстарэйшых каталіцкіх цэркваў Беларусі. На плошчы перад касцёлам разгледзім загадкавы гістарычны помнік - каменны крыж, датаваны 15-17 стагоддзямі. Даследчыкі мяркуюць, што крыж з'явіўся незадоўга да або адначасова з будаўніцтвам касцёла.


На шляху ў горад паставы заедзем у Мягуны — невялікі, але ўтульны населены пункт. Тут знаходзіцца каталіцкая капліца 19-га стагоддзя.


Паставы - гэта канчатковы пункт нашага маршруту і буйнейшы горад з багатай гісторыяй. Горад славіцца сваімі архітэктурнымі помнікамі, такімі як Касцёл Святога Антонія Падуанскага, палац Тызенгаўза, Свята-Мікалаеўскі сабор. Наведаем іх.


Гэтая экскурсія падорыць незабыўныя ўражанні і магчымасць даведацца пабольш аб гістарычных помніках Беларусі. Кожны населены пункт мае свае унікальныя славутасці і атмасферу, што робіць гэты маршрут цікавым і разнастайным.

Аўтар: Ольга Ерёменко

Падрабязнасці паездкі

Час у дарозе:

1г 36мін

Час на агляд:

Адлегласць (км):

81,8 км

Па рэгіёне

Па рэгіёне

На машыне

На машыне