Знай свой край

Знай свой край

Дзяржынскі край: Гара "Дзяржынская"-Вялікія Навасёлкі-Старынкі-Новая Рудзіца-Дзяржынск-Станькава.

Апісанне

Адпраўляемся ў займальнае падарожжа па Дзяржынскім краі.

Пагрузімся ў атмасферу шляхецкай культуры, бо на тэрыторыі Дзяржынскага раёна захавалася адразу некалькі старадаўніх рэзідэнцый, якія належалі знакамітым родах.


Спачатку паднімемся на самы высокі пункт Беларусі вышынёй 345 метраў над узроўнем мора.


У Вялікіх Навасёлках пабачым сядзібу Кастравіцкіх, збудаваную ў першай палове XIX стагоддзя.


У Новай Рудзіцы знойдзем закінутую капліцу-пахавальню роду Дыбоўскіх, якая з'яўляецца важнай гістарычнай і культурнай спадчынай рэгіёна.


Пабываем на гістарычным гарадзішчы, размешчаным у горадзе Дзяржынску. Гаштольдава гара - помнік археалогіі, які датуецца 16 стагоддзем.

У Дзяржынску таксама ўбачым адзін з самых старажытных каталіцкіх драўляных храмаў, размешчаных у Мінскай вобласці, і наведаем Пакроўскую царкву - узор рускага дойлідства. У 2005 годзе тут сталі міратачыць іконы і крыжы, што прыцягвае сюды мноства паломнікаў.

Пабываем на месцы спачынку святой Валянціны Мінскай. Гэта першая беларуская святая, якая была кананізавана ў чыне блажэннай. Яе магіле прысвоены статус гісторыка-культурнай спадчыны трэцяй ступені.


У Станькаве нашу ўвагу прыцягне незвычайнае збудаванне ў неагатычным стылі, якое нагадвае мініятурны замак. Гэта "Скарбніца", якая захавалася частка сядзібы Чапскіх, дзе размяшчалася бібліятэка.


Экскурсія па дадзеным маршруце вельмі разнастайная і пазнавальная. Яна падорыць шмат уражанняў і запомніцца доўга.

Аўтар: Ольга Ерёменко

Падрабязнасці паездкі

Час у дарозе:

1г 34мін

Час на агляд:

4г 45мін

Адлегласць (км):

86,4 км

Па рэгіёне

Па рэгіёне

На машыне

На машыне