Знай свой край

Знай свой край

Драгічынскі край (1 маршрут): Закfзель-Валавель-Галоўчыцы-Толкава-Антопаль-Дзеткавічы-Субаты-Брашэвічы-Пярковічы.

Апісанне

Драгічынскі раён славіцца помнікамі архітэктуры. На Беларусі Заходняе Палессе вядома сваімі драўлянымі храмамі. Тут амаль у кожнай вёсцы ёсць старадаўняя хрысціянская святыня.


Адной з самых характэрных славутасцяў гэтай мясцовасці з'яўляецца rапліца-пахавальня роду Ажэшка ў вёсцы Заказель. Гэты храм лічыцца адным з найбольш яркіх прыкладаў неагатычнага стылю ў Беларусі. Заказель стане першым пунктам маршруту. Далей наведаем шэраг мястэчак, дзе паглядзім мясцовыя святыні.


У мястэчку Валавель захаваўся да нашага часу унікальны двухвежавы храм 18-га стагоддзя ў стылі барока.


У мястэчку Галоўчыцы пабудавана драўляная праваслаўная царква, якая пачынае сваю гісторыю з часоў ВкЛ.


У мястэчку Толкава наведаем драўляную праваслаўную царкву Казанскай іконы Божай Маці 1905 года пабудовы.


Мястэчка Антопаль вядома з 18-га стагоддзя. Тут яшчэ засталіся каменныя дарэвалюцыйныя дамы, брукаваныя вуліцы і будынкі міжваеннай Польшчы. Наведаем мясцовыя славутасці-Васкрасенскую царкву 1854 года і незвычайны будынак у стылі канструктывізму - былы касцёл Андрэя Баболі.


У Драгічынскім раёне ў мястэчку Дзеткавічы знаходзіцца драўляная праваслаўная царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы.


У старажытным мястэчку Субаты наведаем каменную праваслаўную царкву 1797 года пабудовы. Тут знаходзіўся адзін з самых вядомых уніяцкіх манастыроў у Беларусі, дзе часам адбываліся паседжанні кіраўніцтва Ордэна базыльянаў.


У мястэчку Брашэвічы знаходзіцца мураваная праваслаўная Царква Праабражэння Гасподняга. У часы Вялікага Княства Літоўскага тут былі пабудаваны каталіцкі касцёл і ўніяцкая царква.


Апошні пункт маршруту - сядзіба Віславухаў у Перкавічах у стылі позняга класіцызму ў спалучэнні з элементамі барока. Насупраць сядзібы ёсць уніяцкая царква, таксама пабудаваная ў 1805 годзе і якая захавалася да нашага часу.

Аўтар: Ольга Ерёменко

Падрабязнасці паездкі

Час у дарозе:

1г 17мін

Час на агляд:

Адлегласць (км):

70 км

Па рэгіёне

Па рэгіёне

На машыне

На машыне