Баранавіцкі край (2 маршрут): Мілавіды-Лясная-Падгорная-Паўлінава-Палонка-Люшнева-Моўчадзь-Жалезніца-Старая мыш-Новая Мыш.
Апісанне
У гэтай экскурсіі Вы зможаце пазнаёміцца з багатай гісторыяй тутэйшых месцаў: пачынаем з мемарыяльнага комплексу, якому ўжо амаль 100 гадоў; затым пабываеце ў унікальных храмах розных канфесій; ўбачыце на свае вочы помнікі эпохі неаліту і бронзавага веку; прагуляецеся каля прыгожай неагатычнай сядзібы, і зможаце забрацца на гарадзішча, дзе ў 16-17 стагоддзях знаходзіўся сапраўдны замак!
А галоўнае, даведаецеся шмат новага пра многіх вядомых асоб, якія праславілі Беларусь далёка за яе межамі!
PS: тутэйшыя месцы багатыя на славутасці і змясціць іх у праграму выхаднога дня не ўяўляецца магчымым, таму яны падзеленыя на некалькі экскурсій, якія даступныя на гэтым сайце.
Аўтар: Артём Ерёменко
Падрабязнасці паездкі
Час у дарозе:
2г 47мін
Час на агляд:
6г 15мін
Адлегласць (км):
160,4 км

Па рэгіёне

На машыне